Беларуская Служба

«Парыж наводнены блашыцамі», «французы масава гінуць ва Украіне», «звычайныя французы не падтрымліваюць Украіну» - Расія спрабавала сёлета заліць Францыю фэйкамі

20.12.2024 16:21
Як аддзяліць факты ад выдумкі ў інтэрнэце і сацыяльных сетках? Такім пытаннем не першы год задаюцца журналісты  Французскага міжнароднага радыё (RFI). Штотыдзень на хвалях RFI гучыць праграма «Info vérif», у якой уздымаюцца пытанні маніпулявання інфармацыяй, фэйкаў ды фальшывых навін. Журналісты радыё высвятляюць наколькі прыведзеныя факты сапраўдныя, ладзяць расследаванні, у тым ліку з выкарыстаннем лічбавых тэхналогій. На старонцы праекту пазначаецца зварот да слухачоў «У вас ёсць інфармацыя для праверкі, - звяртаецеся да нас». Мы гэтым скарысталіся і завіталі ў праграму, каб паразмаўляць пра тое наколькі дэзінфармацыія вострая праблема ў Францыі, якія віды інфармацыйнага ўмяшальніцтва журналісты заўважаюць, якія тэмы найчасцей выкарыстоўваюцца маніпулятарамі, і хто за імі стаіць?
Аўдыё
  • Французскія СМІ навучыліся выкрываць фэйкі